У лiстападзе у нашым садку прайшла выстава кнiжак-малышак пад назвай "Я-маленькi беларус", якiя зрабiли бацькi разам з дзецьмi.

Дата: 28 ноября 2019 в 16:36, Обновлено 28 ноября 2019 в 17:27
321 просмотр

ВЫХОЎВАЕМ МАЛЕНЬКАГА БЕЛАРУСА

Будучыня роднай Беларусі залежыць ад падрастаючага пакалення: яго каштоўнасных арыенціраў, мыслення і паводзін. Асаблівае значэнне ў выхаванні дзяцей надаецца выхаванню пачуцця патрыятызму, асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе пачуццё асабістай адказнасці за лёс Радзімы. Любоў да яе фарміруецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць краіны, прыродзе, народных традыцыях.

Каб зразумець душу беларусаў, праз гісторыю, культуру сваіх землякоў, далучыць дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў, неабходна ведаць свае карані, сваё мінулае і сучаснасць.

Важна далучаць дзіця да культуры свайго народа, паколькі зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў. Менавіта акцэнт на веданне гісторыі народа, яго культуры дапаможа ў далейшым з павагай і цікавасцю ставіцца да культурных традыцый іншых народаў.

З любові да роднага дома, да песні маці, з вывучэння гісторыі народа, з спасціжэння яго традыцый пачынаецца любоў да роднага краю, да Радзімы, да ўсёй зямлі. З дзяцінства прышчапляецца патрыятызм чалавеку, а найперш у сям'і і ў дзіцячым садзе, таму што там пачынаецца фарміравацца светапогляд грамадзяніна.

Без ведання роднай мовы, гісторыі, культуры, традыцый няма і патрыёта сваёй Радзімы.

"Хто я? Адкуль?"- рана ці позна дзеці задаюць гэтыя пытанні, і на іх трэба адказваць. Але так атрымліваецца, што мы самі, дарослыя, мала можам ўспомніць аб сваіх бабулях і дзядулях, не кажучы ўжо пра больш далёкіх сваякоў. А ці шмат мы ведаем народных песень, казак, танцаў, прыказак, прымавак, загадак, гульняў?

Што мы можам перадаць у духоўную спадчыну дзецям? Як будуць захоўвацца лепшыя традыцыі і абрады? Чым дзеці будуць ганарыцца і з каго браць прыклад? Як выхаваць сыноў і дачок працавітымі, добрымі, патрыётамі сваёй Радзімы?

Гэтыя пытанні задаюць і шукаюць на іх адказы і бацькі, і педагогі. Сёння многія навукоўцы, практыкі аднадушныя ў тым, што неабходна вяртацца да народнай педагогікі, да нацыянальных традыцый у далучэнні да нацыянальнай і агульначалавечай культуры.

Важна, каб бацькі ведалі народныя святы, абрады, традыцыі, гульні; валодалі роднай мовай і выкарыстоўвалі ў выхаванні дзяцей разнастайны беларускі фальклор.

У лiстападзе у нашым садку прайшла выстава кнiжак-малышак пад назвай

"Я-маленькi беларус", якiя зрабiли бацькi разам з дзецьмi.​

Фото смотрите в фотоальбоме: ►https://sad32zhlobin.schools.by/photoalbum/569831

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.