ПРИОБЩАЕМ К БЕЛОРУССКОМУ ЯЗЫКУ
<article>![]() |
Ідзе лесам Лістапад, лісце сыплецца, як град, сякуць дажджы касыя, шумяць вятрыскі злыя... Дрэвы нізка кланяюцца Лістападу, сцелюць да яго ног пажоўклае лісце. Адляцелі ў вырай птушкі, звяры пахаваліся ў ... Далей |
Пра Вадзяніка і таямнічую русалку
![]() |
Рыбак сядзеў на валуне, што немаведама з якіх часоў ляжаў на беразе глыбакаводнай вірлівай рэчкі. З задавальненнем удыхаў вільготны пах летняга досвітку і ўжо наважваўся закінуць вуду, як раптам вада ... Далей |
Грошык і таямнічы кошык
![]() |
Аповесць-казка 8.Курс-дарога Рубля Янку карцела дазнацца ў Грошыка: няўжо і праўда, што за грошы можна купіць усё на свеце? Грошык, мудры і далікатны грамацей, не захацеў навязваць Янку свае веды. Ён адшукаў на ... Далей |
Садоўнік і сад
![]() |
Маліна прачнулася зусім рана і адразу падумала пра Садоўніка. Яна здзівілася: чаму да гэтага часу яго не відаць? Ці не захварэў? Калі хто і ведае дакладна, дзе Садоўнік, то гэта Сіні ... Далей |
Курачка-рабка
![]() |
Беларуская народная казка Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, ... Далей |
Кот Максiм
![]() |
Беларуская народная казка Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцінам, а ката - Максімам. Памерлі дзед і баба. Застаўся Марцін з катом Максімам. Марцін гультай быў ... Далей |
Грошык і таямнічы кошык (працяг)
![]() |
7. Дзіва-музей Грошык вёў Янку ў музей грошай. Ну, канечне, не адных грошай, а ўсяе грашовай спадчыны, гісторыі нашай краіны. На праспекце, дзе стаяў банк “Грашовы куб”, – шматлюдна. І Грошык раптам ... Далей |
Зоркавед і золата
![]() |
Было гэта даўно-даўно, яшчэ за каралём Сасам, калі ў Дняпры плавалі вадзяныя змеі велічынёй з млын, а млыны малолі камяні. Навошта? А каб на хлебе з каменнай мукі гадаваліся волаты, ... Далей |
Падарожжа маленькай кропелькі
![]() |
За вёскай, на ўскрайку лесу, было невялічкае балота. Буслы любілі бавіць тут час у пошуках жаб. А жаб было і сапраўды ў гэтым месцы вельмі многа. Яны ўвечары вылазілі на ... Далей |
Сварка на градцы
![]() |
Аднойчы, на самым звучайным гародзіку пасварылася ўся гародніна. А пачалося ўсё з гарбуза: - Я – самы найпрыгажэйшы з усіх, быццам сонейка! А вы якія?! Ды ніякія! Увага звяртаецца толькі на ... Далей |
Акула Марта і Маленькі Крабік
![]() |
Урывак з аповесці-казкі Акула Марта рэдка выплывала з-пад свайго ўтульнага рыфу. Яна не была адной з тых страшных вялікіх рыбін, што наводзяць жах на людзей. Марта не ела аніякага мяса – ... Далей |
Грошык і таямнічы кошык. Працяг
![]() |
5. Сакрэты купюр – Што такое купюра? – спытаў Грошык у Янкі. – Хэ, гэта легкатня, – Янка аж пстрыкнуў пальцамі. – Азначае: купі. Юра! Што-небудзь купі, калі ёсць купіла. – Гумарыст ты, ... Далей |
![]() |
Глыбока пад зямлёй жылі-былі краты. Аднойчы вясной з’явіліся ў іх сям’і кроцікі. Цяпер дарослым даводзілася пашыраць і без таго вялікія падземныя ўладанні. Да вечара Бацька Крот так стамляўся, што ў ... Далей |
Пра гарэзлівага Паветрыка і саламяны капялюш
![]() |
Дзевяцігадовы Юрась выбег з пад’езда свайго дома і сеў на лавачку, што стаяла пад разгалістым каштанам. Ён, відавочна, быў чымсьці ўсхваляваны. Але, калі б нават быў цалкам спакойным, дык наўрад ... Далей |
Адэля адкрывае ў сабе кулінарны талент
![]() |
Вітаю, дружа! Хачу пазнаёміць цябе з вясёлай і кемлівай авечкай Адэляй, якая стала галоўнай гераіняй маёй кнігі “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або adeljastar@tut.by”. Яна жыве і працуе на ферме ... Далей |
Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек. Гісторыя другая: надзея ўратаваць каралеўства
![]() |
Ледзь ступіла Румзаніда на ганак – зноў за сваё ўзялася! Голасу як дала – ажно комін на хатцы ўбок нахіліўся і дзверы расчыніліся. А насустрач Румзанідзе выйшла гаспадыня – спадніца ... Далей |
Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка
![]() |
Беларуская народная казка У ваднаго караля быў маленькі сын, і хтосьці яму сказаў, што ён зьгіне. Калі хлапец гэты падрос, то адзін раз стаў прасіцца, каб яму дазволілі пайсьці на паляваньне. ... Далей |
Крышталікі радасці
![]() |
Ядвіся і Марыся не проста суседкі, яны сапраўдныя сяброўкі. Разам гуляюць на двары, ходзяць адна да адной у госці – словам, усё, як заведзена ў сяброў. Аднак была ў гэтых ... Далей |
Грошык і таямнічы кошык
![]() |
Серада, 29.04.2015 13:02 Аповесць-казка 4. Чароўная картка Калі крыху перакусілі ў казачным кафэ, Грошык і Янка пачалі размаўляць. Грошыку падабалася Янкава цікаўнасць да ўсяго. А Янка радаваўся, што яго новы сябар ведае шмат таямніц. Асабліва ... Далей |
Бусел і бусляняты
![]() |
Ведама, што часта бацькі даюць сваім дзецям такое выхаванне, каб яны былі карыснымі ім, а не сабе. Вось дзеля такіх бацькоў раскажу я байку аднаго нябошчыка-беларуса. Ляціць бусел па-над морам і нясе ... Далей |
Заяц і Вожык
![]() |
Беларуская народная казка У вадзін ясны сонечны дзень стаяў вожык каля дзьвярэй свайго дому, склаўшы рукі на жываце, і напяваў песеньку. Сьпяваў ён сваю песеньку, сьпяваў і раптам уздумаў: «Пайду я ... Далей |
Пра Дамавуху і шляхетнага Дамавіка
![]() |
Была глыбокая ноч. І калі б гаспадыня адной вялікай гарадской кватэры нечакана прачнулася, яна вельмі здзівілася б. А магчыма, нават ускрыкнула б, пабачыўшы, што цяжкія начныя шторы на акне рухаліся, ... Далей |
Грошык і таямнічы кошык
![]() |
Аповесць-казка 3. Грашовы куб Грошык дазволіў Янку націснуць на жоўтую кнопачку свайго смартфона. І на экране тут жа высвеціўся шчаслівы Бураціна. У яго было столькі залатых манет, колькі пальцаў на руцэ – ... Далей |
Прасяное зернетка
![]() |
Мурашы аднойчы дачуліся, што захварэла Мышка, і рашылі яе праведаць. – З пустымі рукамі не ходзяць у адведкі, тым больш да суседкі, – сказала мурашыная матка і пачала думаць-гадаць, які Мышцы ... Далей |
Іван Прыўкрасны і князь Ладымір
<kbd> </kbd>Ой.
А дзе зайчык?
Вярніце зайчыка!Махнуць чароўнай
палачкай
БЕЛОРУССКИЕ НАРОДНЫЕ ИГРЫ
№1. ГАРЛАЧЫК
Задачы: практыкаваць у хуткім бегу, уменнне дзейнічаць па сигнале, хутка арыентавацца у наваколлі; развіваць спрытнасць, увагу.
Матэрыял: медальёны-гарлачыкі.
Змест: дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта гарлачыкі. Па крузе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
– Колькі каштуе гарлачык?
Дзіця адказвае:
За гарлачык гэты
Дай нам зусім крышку:
Каб школі не хварэцъ –
Маннай кашы лыжку.
Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык падымаецца на ногі i бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік – насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца.Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.
Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па крузе ў розных напрамках; пасля слоў «маннай кашы лыжку» кожны з ix імкнецца заняць свабоднае месца.
№2. ПАЛЯУНIЧЫЯ I КАЧКI
Задачы: замацоўваць уменне кiдаць у рухомую цэль; развiваць вакамер, спрыт, хуткасць.
Матэрыял: мячы на падгрупу дзяцей.
Змест: гульцы дзеляцца на дзве каманды з аднолькавай колькасцю удзельнiкаў. Адна каманда – гайданкi (качкi), другая – паляўнiчыя. Паляўнiчыя ўтвараюць знешнi вялiкi круг i акрэслiваюць яго. Качкi акрэслiваюць ўнутраны малы круг на адлегласцi 2,5–3 м ад круга паляўнiчых. Па сiгнале паляўнiчыя ловяць качак – iмкнуцца патрапiць у ix мячом. Калi ўсе качкi будуць злоўлены, каманды мяняюцца ролямi.
Правілы гульні: 1.Паляунiчым i качкам нельга выходзiць з акрэсленага круга. 2. Дзiця, у якога трапiлi мячом, выходзiць з гульнi. 3. Калi гуляюць некалькi каманд, выйграе тая каманда, якая хутчэй пералавiла качак.
№3. IBAHKA I МАРЫЛЬКА
Задачы: развiваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставiнах; удасканальваць навыкi лёгкага бегу; выхоўваць смеласць, вытрымку.
Матэрыял: дзве хусцiнкi.
Змест: з гурта выбiраюцца İванка i Марылька. Удзельнiкi ўтвараюць вялiкi круг, у цэнтры якога знаходзяцца İванка i Марылька з завязанымi вачыма. Па камандзе İванка павiнен злавiць Марыльку, увесь час пытаючыся: «Марылька, дзе ты?» А Марылька адказвае: «Тут я, İванка, тут». Калi İванка зловiць Марыльку, выбiраецца новая пара, i гульня паўтараецца
№4. РЭШАТА
Задачы: развiваць хуткасць i дакладнасць рухаў; выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Матэрыял: гiмнастычная палка, хустачка.
Змест: дзецi становяцца ў адзiн рад. Дзiця, якое стаiць спераду, бярэ ў pyкi палку, астатнiя трымаюць адзiн аднаго рукамi за пояс. Адзiн з дзяцей – водзячы не становiцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку i на адным яе канцы завязвае невялiкi вузельчык. Зрабiўшы такiм чынам лёгенькi скрутачак, ён павiнен стукнуць iм па плячах апошняга iгpaкa. Але той не чакае гэтага. Ён зрываецца з месца, бяжыць да першага ў радзе, бярэ ў яго палку i становiцца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калi гэта iгpaкy зрабiць удаецца, водзячы падбягае да дзiцяцi, якое стала апошнiм, i iмкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iгpaку, якi ў пачатку гульнi стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iгpaку, i гульня працягваецца.
Правілы гульні: калi iгpoк не паспее схавацца за палкай, i aтpымлiвae скрутачкам па плячах, ён павшен бегчы яшчэ раз вакол рада дзяцей
№5. КАШКА
Задачы: удасканальваць навыкi бегу па крузе; развiваць увагу.
Матэрыял: лыжка (хустачка, шышка, каменьчык).
Змест: дзецi выбiраюць вядучага – кашавара i становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за спiнамi дзяцей i непрыкметна падкiдвае да ног каго-небудзь «лыжку». Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг i падштурхоўвае iгpaкa, якому падкiнута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!» İгрок становiцца ў сярэдзiну круга, дзе павiнен знаходзiцца да канца гульнi. Калi iгрок заўважыць падкiнутую яму лыжку, ён падымае яе i сам становiцца кашаварам. Па меры таго як дзецi iдуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калi ў крузе застанецца не больш як чатыры iгpaкi.
Правілы гульні: 1.İгpaкi ў крузе павiнны заўважыць падкшутую лыжку, толькi паваротам галавы.
2.Саступаць з месца забараняецца.
№6. КАНОПЛI
Задачы: выпрацоўваць навыкi хуткага бегу, умение адгадваць тактычныя прыёмы працiўнiка; фармiраваць вытрымку.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: iгpaкi па дамоўленасцi выбiраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу i бяруцца за pyкi. Гаспадар iдзе ўздоўж шapэнгi, спыняецца каля аднаго з iгpaкоў i пачынае размову:
– Прыходзь да мяне каноплi палоць.
– Не хачу!
– А кашу есцi?
– Хоць зараз!
– Ах ты, гультай! – i адразу бяжыць у любы канец шарэнгi. Адначасова i гультай-iгpок бяжыць у тым жа напрамку, але за спiнамi iгракоў. Першы, хто возьме за руку апошняга ў шарэнзе, становiцца з iм побач, а той, хто спазнiўся, займае месца гаспадара.
Правілы гульні: 1. Пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабiць некалкi падманлiвых рухаў.
2.Пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права
кранацца з месца.
№7. ПРОСА
Гульня «Проса» iдэнтычная гульнi «Каноплi» (№6), толькi дыялог гаспадара з кiм-небудзь з дзяцей пачынаецца са слоў:
– Прыходзь да мяне проса палоць.
№8 ПАЛАТНО
Задачы: практыкаваць ва ўменнi хадзiць па спiралi, узгадняючы свае pyxi з pyxaмi дзяцей, якiя iдуць побач; развiваць каардынацыю рухаў.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: дзецi, узяўшыся за pyкi, утвараюць шарэнгу. Кожны – гэта палатно. Першы ў шарэнзе называецца маткай. Недалёка ад дзяцей стаiць кравец. Матка стаiць нерухома i паказвае дзецям, каб завiвалiся вакол яе. Калi ўсе заўюцца, кравец зaбipae апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развiваюцца, а матка пачынае лiчыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» i г. д. Не далiчыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ёй адказваюць: «Па нimкi пайшло!»
Taкiм чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму ўcix дзяцей, акрамя маткi. Пасля гэтага матка iдзе шукаць свае палотны, а калi знойдзе, загадвае краўцу пералавiць дзяцей. Яны разбягаюцца, а кравец ix ловiць.
Правілы гульні: 1. Стоячы ў шарэнзе, пры закручваннi i раскручваннi вакол маткi, трэба моцна трымаць адзi аднаго за рукi. 2. Дзiця-кравец павiнна непрыкметна забраць дзiця-палатно i схаваць яго.
№9. ГАСПАДЫНЯ I КОТ
Задачы: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамi; развiваць спрыт, вынослiвасць.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: дзецi выбiраюць па лiчылцы мацi, дачку i ката. Усе астатнiя – збаночкi. Мацi гаворыць:
– Вось там, каля бярозкi, будзе склеп. А вось тут – наш дом. İдзiце ўсе, збаночкi, у дом!
Збаночкi прыйшлi i спынiлiся. Мацi гаворыць:
– Дапамажы мне, дачушка, збаночкi склеп аднесцi!
Мацi бярэ двух дзяцей за рукi, дачка таксама бярэ двух
дзяцей за pyкi, i ўсе iдуць ад дома да склепа – збаночкi нясуць.
Так мацi з дачкою ходзяць, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкi. У склепе збаночкi стаяць або сядзяць на кукiшках.
– Ну, дачка, – гаворыць мацi, – я на работу пайду, а ты дома сядзi ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкi не перакулiў.
Сказала i адышла ў бок. Дачцэ сумна адной сядзець, пайшла яна да сябровак. А кату толькi гэта i трэба. Азiрнуўся ў адзiн бок, у другi i пайшоў да склепа. Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i скажа:
– У гэтым – смятанка! У гэтым – малако! У гэтым – тварог! У гэтым – кiслае малако! У гэтым – масла!
Вярнулася мацi з дачкой i пачалi лавiць ката. Ды дзе там – не даецца кот у pyкi. Тады падымаюцца усе збаночкi i пачынаюць лавiць ката. Бегаюць ды прыгаворваюць:
– Не выкруцiшся, кот!
– Давайце яго,сваявольнiка, сеткаю лавiць! – гаворыць мацi.
Хутка ўсе за рукi ўзялiся – атрымалася сетка. Пачалi ката сеткаю лавiць. Ён туды, ён сюды – ды не змог на гэты раз уцячы: трапiў у сетку.
Пачаў прасiцца:
– Адпусцiце мяне! Не буду перакульваць збаночкi!
Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату:
– Патанцуй, паскачы, тады адпусцiм!
Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялi сетку.
– Выходзь, кот. Выходзь ды памятай:
Першы раз даруецца.
Другi – забараняецца!
İ разбеглiся хто куды.
Правiлы гульнi: 1. Дзецi-збаночкi пачынаюць лавiць ката толькi тады, калi iх аб гэтым папросiць мацi. 2. Кот лiчыцца злоўленым, калi дзецi сащчэпяць рукi вакол яго.
№10. ЛЯНОК
Задачы: практыкаваць ва ўменнi ўзгадваць рухi са славамi песнi; выхоўваць пачуццё калектывiзму.
Матэрыял: хустка для бабулi.
Змест: з лiку тых, хто прымае ўдзел у гульнi, выбiраецца бабуля. Астатнiя становяцца ў круг i пытаюцца:
– Што,ты, бабуля, нам прасцi дасi?
Бабуля выходзiць у цэнтр круга i адказвае:
– Старым бабулькам воўны пасмачку,
А прыгожым маладзiцкам белы лянок!
Пасля гэтага дзецi разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамi дзеяннi, пра якiя гаварыцца ў песнi:
А сеялi, сеялi лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Урадзiся, наш лянок!
Урадзiся, кужалёк!
Мы лянок iрвалi, жалi,
Абразалi, у полi слалi,
У снапочкi збiралi.
Урадзiўся лянок!
Белы, слаўны кужалёк.
Правiлы гульнi: дзецi павiнны дакладна выконваць дзеяннi, якiя паказвае бабуля
№11. СВIНКА
Задачы: практыкаваць у пракочваннi мяча нагой з пападаннем у цель; развiваць спрыт, хуткасць рэакцыi; выхоўваць узгоненасць калектыўных дзеянняў.
Матэрыял: мяч, лапата.
Змест: выбiраецца той, хто будзе вадзiць. У цэнтры намаляванага выкопваецца яма-хлеў, побач кладзецца мяч (свiнка).
Дзецi становяцца за лiнiю круга i прыгаворваюць:
– Куба-куба-кубака, гонiм свiнку да хляўка!
Пасля гэтых слоў той, хто водзiць, палкай цi нагой адкiдвае свiнку як мага далей у бок. Усе бягуць да свiнкi, перакiдваюць яе адзiн аднаму нагамi i спрабуюць загнаць у хлявок. Той, хто водзiць, перашкаджае iм i выкiдвае свiнку з круга. Калi дзецям удаецца закiнуць свiнку ў хлеў, выбiраецца новы вядучы, i гульня працягваецца.
Правiлы гульнi: дзецi не павiнны кранаць мяч рукой; той, хто водзiць, не мае права выходзiць за мяжы круга.
№12. ПТУШКА
Задачы: развiваць увагу, памяць.
Матэрыял: невялiкi прадмет (каменьчык, палачка i да т.п.).
Змест: гульня праводзiцца ў крузе. Адзiн з гульцоў перадае суседу справа прадмет i кажа: «Вось птушка. Што гэта за птушка?» Сусед прымае прадмет i хутка адказвае: «Арол». Затым перадае прадмет свайму суседу i сам кажа: «Вось птушка. Што гэта за птушка?» – «Верабей», – адказвае той i хутка перадае прадмет наступнаму ўдзельнiку гульнi.
Прадмет можна перадаваць па крузе некалькi разоў, пакуль запас ведаў удзельнiкаў гульнi не будзе вычарпаны. Адказваць трэба адразу. Калi дзеця марудзiць, iншыя гульцы пачынаюць дапамагаць яму, называючы птушак. Адну i тую ж птушку нельга называць двойчы. Калi хто-небудзь паўторыць назву два разы, плацiць фант, а ў канцы гульнi выкупае яго (напрыклад, выконвае фiзiчныя практыкаваннi).
Гетак жа гуляюць, называючы звяроў, рыб, насякомых.
№13. КАЧКА
Задачы: удасканальваць навыкi лоўлi мяча, пападання iм у рухомую цэль; развiваць спрыт, хуткасць рэакцыi, вынослiвасць.
Матэрыял: тэнiсны мячык.
Змест: чэрцяць круг дыяметрам 15–20м, у якi становiцца той, хто водзiць, – паляўнiчы. Ён кiдае качку (тэнiсны мячык) угору i называе iмя аднаго з гульцоў. Названы павiнен злавiць качку, тады ён стане паляўнiчым. Калi гета яму не ўдаецца зрабiць, з таго месца, дзе спынiлася качка, ён павiнен трапiць у аднаго з гульцоў, якiя перамяшчаюцца па крузе. Толькi тады ён становiцца паляўнiчым. Гулец, у якого трапiлi мячом, выбывае з гульнi, але калi той, хто кiдае, прамахнецца, з гульнi выбывае ён сам. Пераможцам лiчыцца той, хто застаецца ў гульнi апошнiм.
Правiлы гульнi: калi мячык выкацiцца за межы круга, гулец, якому ён быў адрасаваны, з месца прыпынку мячыка можа зрабiць два крокi ў любым напрамку.
№14. ГАРНУШАК
Задачы: развiваць хуткасць у бегу навыперадкi, хуткасць рэакцыi.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: гульцы ўтвараюць круг i садзяцца на кукiшкi. Адзiн з удзельнiкаў – гаршунак. Ён ходзiць цiхенька за спiнамi дзяцей i нечакана дакранаецца да каго-небудзь i крычыць: «Гаршунак!», нiбы хоча знайсцi сабе годнага сапернiка. Той хутка ўстае i бяжыць па крузе, у адваротным кiрунку, iмкнучыся апярэдзiць гаршунка. Хто раней зойме месца, той лiчыцца пераможцам, а той, хто прайграў, становiцца гаршункоам, i гульня пачынаецца спачатку
№15. ГУСI-ЛЕБЕДЗI
Задачы: удасканальваць навыкi хуткага бегу, узгодненнасць дзеянняў; развiваць дыялагiчнае маўденне, умення дзейнiчаць по слоўным сiгнале, спалучаць словы з дзеяннямi; выхоўваць смеласць.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: педагог звяртаецца да дзяцей: «Вы будзеце гусямў, а я вашай гаспадыняй. Вы пасвiцесч вось тут на траўцы (паказвае месца), а ў тым куце будзе логава воўка».
З дапамогай лiчылкi дзецi выбiраюць ваўка. Гусi знаходзяцца ў адным канцы пакоя, гаспадыня – у другiм, воўк – убаку. Памiж гаспадыняй i гусямi адбываецца такая размова:
Гусi-гусi!
Га-га-га!
Есцi хочаце?
Ага!
Дык ляцiце…
Го-го-го,
Воўк зубаты за гарой.
Гусi-гусi!
Го-го-го…
Вы не бойцеся яго!
Першай гуска паляцела,
Потым – гусяняты.
I гусак падняўся смела,
Следам – воўк зубаты.
Гусi бягуць да гаспадынi, а воўк стараецца злавiць каго-небудзь. Злавiўшы гуску, ён вядзе яе ў сваё логава. Калi воўк нiкога не зловiць, гаспадыня гаворыць:
Скочыў шэры на дарогу,
Толькi не злавiў нiкога!
Гульня паўтараецца некалькi разоў.
Метадычныя рэкамендацыi: калi дзецi вывучаць тэкст, гаспадыня можа быць хто-небудзь з гульцоў. Гаспадыню, як i ваўка, выбiраюць тады з дапамогай лiчылак.
№16.МIХАСIК
Задачы: практыкаваць ва ўменнi ўзгадваць рухi з характарам мелодыi; развiваць спрыт, хуткасць, настойлiвасць.
Матэрыял: 6–7 пар абутку.
Змест: па крузе 6–7 пар абутку (гэта лапцi), 7–8 удзельнiкаў становяцца вакол лапцей. Дзецi гавораць:
Ты, Мiхасiк, не зявай!
Хутка лапцi абувай!
Гучыць беларуская народная мелодыя. Дзецi, выконваючы танцавальныя рухi, перамяшчаюцца па крузе. Па сiгнале (змаўкае музыка) кожны стараецца хутка надзець лапцi. Дзецi, якiя засталiся без абутку, выбываюць з гульнi.
Правiлы гульнi: пры кожным паўторы гульнi адна пара лапцей прымаецца; гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзiн удзельнiк.
№17. МЫ ПРОСА СЕЯЛI
Задачы: удасканальваць навыкi перамяшчэння шарэнгай; выхоўваць пачуццё калектывiзму, сяброўскiя адносiны дзяцей памiж сабой.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: дзецi, узяўшыся за рукi, стаяць дзвюма шарэнгамi, тварам адзiн да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкi, у другой – дзяўчынкi.
Хлопчыкi шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:
– А мы проса сеялi, сеялi! (İдуць на сваё месца.)
Дзяўчынкi паўтараюць гэтыя ж рухi i таксама спяваюць:
– А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!
– Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (İдуць i спяваюць хлопчыкi.)
– А мы коней выпусцiм, выпусцiм, выпусцiм! (İдуць i спяваюць дзяўчынкi.)
– А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (İдуць i спяваюць хлопчыкi.)
– Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (İдуць i спяваюць дзяўчынкi.)
– А шаўковым повадам, повадам,повадам! (İдуць i спяваюць хлопчыкi.)
– А мы коней выкупiм, выкупiм, выкупiм! (İдуць i спяваюць дзяўчынкi.)
– Ды чым жа вам выкупiць, выкупiць, выкупць? (İдуць хлопчыкi.)
– А мы дадзiм сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў. (İдуць дзяўчынкi.)
– Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (İдуць хлопчыкi.)
– А мы дадзiм дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (İдуць дзяўчынкi. Усе вяртаюцца назад. Адна дзяўчынка застаецца.)
– Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба нам! (Хлопчыкi падыходзяць да дзяўчынкi i становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкi пляскаюць у далонi.
Правiлы гульнi: 1. Дзецi павiнны рухацца роўнай шарэнгай.
2. У той час, калi iдуць i спяваюць хлопчыкi, дзяўчынкiстаяць на месцы, i наадварот.
№18. ВАРТАЎНIК
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзіць да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзеця адразу ж прысядае на кукішкі, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву – ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы і стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзіць на кукішках.
Правiлы гульнi: 1. вартаўнік павiнен пляміць дзяцей не адымаючы адной рукі з галавы дзіцяці, што сядзіць. 2. новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.
№19. ПАЛЯВАННЕ НА ЛIСАЎ
Задачы: практыкаваць у бегу з лоўляй i адхiленнем, ва уменнi хутка арыентавацца ў навакольным; выхоўваць пачуццё калектывiзму, узаемадапамогі.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: дзеці дамаўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага і пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругі. Гэтыя кругі раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг – гэта лісіная нара, дзе жыве адзін ліс. Сярод нор бегае ліс, у якога няма нары. На яго палюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то яе гаспадар павінен адразу ж пакінуць яе і ўцякаць ад паляўнічага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.
Правiлы гульнi: у кожнай нары павінен жыць толькі адзін ліс; паляўнічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.
№20. ШЧУПАК
Задачы: удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп і напрамак; развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: дзеці па лічылцы выбіраюць шчупака і матку. Шчупак адыходзіць у бок, а ўсе становяцца ў калонну за маткай, моцна трымаюцца за яе і адзін за аднаго. Шчупак кiдаецца то ў адзін, то ў другі бок і імкнецца схапіць самага апошняга ў калоне, якая сваiм «доўгім хвастом» стараецца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.
Правiлы гульнi: iгрок лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паўтарэнні гульні на ролю шчупака і маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны.
№21. ХАПАНКА
Задачы: развіваць хуткасць, спрыт, каардынацыю рухаў; выхоўваць пачуццё таварыства, дружалюбнасць.
Матэрыял: невялiкiя, але розныя прадметы (мяч, хустка, пояс, шапка i г.д.).
Змест: перад пачаткам гульнi малююць круг дыяметрам 2 м (гняздо), а па баках яго на адлегласцi 4–7 м ад центра – дзве лiнii.
Выбраўшы вядучага i двух капiтанаў, дзецi дзеляцца на на пары, роўныя па сiле. Гульцы кожнай пары выбiраюць адзiн з прадметаў, кладуць яго ў гняздо, даўшы адзiн аднаму якiя-небудзь iмены, называюць iх капiтану. Капiтаны па чарзе выбiраюць гульцоў у свае каманды. Каманды па ўказаннi капiтанаў будуюцца на працiлеглых лiнiях. Вядучы, стоячы недалёка ад гнязда, так, каб не перашкаджаць гульцам, гучна называе адзiн з прадметаў, якiя ляжаць у гнязде. Гульцы, якiя паклалi гэты прадмет, бягуць да гнязда, i кожны iмкнецца першым ўзяць яго. Той, хто ўзяў прадмет, ўцякае за сваю лiнiю. Калi гэта яму ўдаецца, прадмет вяртаецца ў гняздо. Выйграе каманда, гульцы якой збяруць большую колькасць прадметаў.
Правiлы гульнi: 1. Гулец, якi застаўся без прадмета, павiнен стаць за лiнiей працiлеглай каманды. 2. Выйграе каманда, за лiнiей якой будзе большая колькасць гульцоў.
Задачы: развіваць спрыт, хуткасiлавыя якасцi, арыентаванне ў прасторы, ўвагу; удасканальваць уменне выконваць правiлы сумленнай гульнi; выхоўваць дакладнасць, адказнасць за iндывiдуальны ўклад у перамогу каманды.
Матэрыял: бульбiны (тэнiсныя мячы або кубiкi на кожнага ўдзельнiка), 2–3 абручы.
Змест: дзеці падзяляюцца на 2–3 каманды па 8–10 чалавек. Строяцца ў калоны на чале з капiтанамi, кожны атрымлiвае бульбiну. На адлегласцi 8–10 метраў на падлозе пакладзены абручы. Гэта поле. Па сiгнале капiтаны бягуць сажаць бульбу – кладуць яе ў абручы, вяртаюцца назад. Гульню па чарзе працягваюць наступныя члены каманды. Выйграе каманда, якая першай скончыць пасадку бульбы.
Правiлы гульнi: калi бульба выкацiцца з абруча, iгрок вяртаецца i кладзе яе на месцы.
№23. КОНIКI
Задачы: удасканальваць навыкі скачкоў на дзвух або адной назе; выхоўваць вытрымку, вынослiвасць.
Матэрыял: гiмнастычныя палкi па колькасцi гульцоў.
Змест: у сярэдзiне пляцоўкi чэрцiцца круг так, каб у iм свабодна маглi змясцiцца ўсе дзецi – конiкi. Гульцы выбiраюць шпака, якi становiцца ў круг, конiкi – за кругам. Шпак, шкачучы на дзвух нагах, ловiць конiкаў, якiя падбягаюць да круга, а пры наблiжэннi шпака адбягаюць. Калi шпак не ўтрымаецца i выйдзе за межы круга, конiкi павiнны перамяшчацца скачкамi на дзвюх нагах. Злоўлены гулец заводзiцца ў круг i робiцца шпаком.
Новы шпак можа скакаць на адной назе, правай або левай, i ўсе конiкi павiнны перамяшчацца такiм жа спосабам. Конiк лiчыцца злоўленым, калi шпак дакранецца да яго рукой. Гульня заканчваецца, калi ўсе гульцы збяруцца ў сярэдзiне круга.
Правiлы гульнi: 1. Шпак мае права мяняць спосаб перамяшчэння пасля выхаду з круга. 2. Конiкам нельга выходзiць за мяжы пляцоўкi.
№24.ВЯРОЎКА-ЗМЕЙКА
Задачы: развiваць хуткасць рухомай рэакцыi, спрыт, каардынацыю рухаў, уменне дзейнiчаць арганiзавана; выхоўваць сумленнасць.
Матэрыял: вяроўка.
Змест: на зямлi чэрцяць вялiкi круг, вакол якога садзяцца ўсе дзецi. За кругам ходзiць вядучы. Нечакана ён кiдае на сярэдзiну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, iмкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопiць, выбывае з гульнi.
Правiлы гульнi: нельга штурхаць iншых, iмкнучыся стаць на вяроўку; вядучы, кiдаючы змейку ў круг, паступова робiць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькi адзiн удзельнiк, якi i становiцца вядучым
№25. ФАРБЫ
Задачы: развiваць хуткасць, спрыт, увагу, памяць, засяроджанасць на выкананнi задання; выхоўваць арганiзаванасць, самастойнасць; прывiваць пачуццё радасцi за поспех таварышаў.
Матэрыял: «фарбы» рознакаляровыя (напрыклад, з паперы) на кожнага ўдзельнiка; адзенне для гаспадара i Несцеркi; абруч (дом для фарбы).
Змест: дзецi выбiраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнiя – фарбы.
Несцерка адыходзiць убок, а гаспадар i фарбы цiхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або кожны сам выбiрае сабе якi-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павiнен добра запомнiць, хто якая фарба.
Калi назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукiшкi i робяць выгляд, што засынаюць.
Тут да фарбаў прыходзiць Несцерка, тупае некалькi разоў нагой i гаворыць:
– Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца i пытаецца:
– Хто тут?
– Несцерка!
– Чаго прыйшор?
– Па фарбу!
– Па якую?
Несцерка называе якi-небудзь колер, напрыклад:
– Па сiнюю!
Калi такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:
– Такой фарбы ў нас няма!
А ўсе фарбы пляскаюць у ладкi i прыгаворваюць:
Пайдзi за сiненькi лясок,
Знайдзi ciнi чабаток.
Панасi, nanaci
İ нам прынясi!
Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзiць убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром гутарку:
– Стук-стук!
– Хто там?
– Несцерка!
– Чаго прыйшоў?
– Па фарбу!
– Па якую?
– Па белую!
Калi такая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:
– Ёсць белая фарба, бяры яе!
Фарба ўцякае, а Несцерка яе ловiць.
Правілы гульні: фарба павiнна бегчы ў загадзя абазначанае месца; злоўленая фарба ў гульнi ўдзел не прымае.
№26. ЗОЛАТА.
Задачы: развіваць хуткасць рухальнай рэакцыі, спрыт, назiральнасць; фармiраваць упэўненасць у сабе.
Матэрыял: маленькая рэч (золата).
Змест: дзецi садзяцца ў рад. Адно дзiця – водзячы. Ён дзелiць золата, непрыкметна хаваючы яго ў руках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзiць на 3–4 крокi i крычыць: «Золата, да мяне!»
Той, у каго схавана золата, павiнен усзапiцца i бегчы да вадзячага. Але ўсе уважлiва сочаць адзiн за адным i iмкнуцца затрымаць iграка з золатам. Калi таму не ўдаецца выскачыць з рада, кожны застаецца на сваiм месцы. Калi ж iграку з золатам удаецца вырвацца, ён становiцца водзячым, а водзячы займае яго месца. Гульня працягваецца.
Правiлы гульнi: дзецi не павiнены падаваць выгляду, што золата ў iх няма.
</article>
























Аб каралевічу-чараўніку
Аб ведзьме, якая cына жаніла
Асцярожны пасланец
Бык і ваўкі
Дурныя людзі
Ілля і Пятро
Іван Іванавіч царэвіч
Каваль і аднавокае гора
Каза ў арэхах
Кот і дурань
Мал-Малышок
Падчарыца і чорт
Сястра-бязручка
Свіны кажушок
Сынок з кулачок
Воўк, змітрок, кабыла і баран
З рога ўсяго многа
Зайкiна хатка