Тыдзень беларускай мовы

Дата: 29 апреля 2019 в 23:04, Обновлено 30 апреля 2019 в 15:44
346 просмотров

З 22 па 26 красавіка ў нашай установе прайшоў тыдзень беларускай мовы. Кожны дзень тыдня быў прысвечаны пэўнай тэме: «Па старонках роднай мовы", "Падарожжа ў казку", "Мой родны кут", "Разам гуляем - сябе забауляем ", "Сення ў нашай хаце свята". На занятках, у нерэгламентыраванай дзейнасці, у рэжымных момантах, на прагулцы дзеці замацоўвалі свае веды беларускай мовы і даведваліся шмат новага.

Асаблівы эмацыянальны водгук у нашых выхаванцаў атрымаў Беларускі дзень здароўя. Героі - сябар Міхась, бабуля Васіліна, Гаспадыня Музыка, Гаспадыня Казка і Гаспадыня Фізкультура гулялі з дзецьмі ў беларускія рухомыя гульні, загадвалі загадкі і выконвалі беларускія песні на музычных інструментах.

Скончыўся дзень здароўя вясёлым флешмобам "Бульба - дэнс" пад беларускую музыку.

ФОТО СМОТРИТЕ В ФОТОАЛЬБОМЕ

https://sad32zhlobin.schools.by/photoalbum/491177

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.